Аб выкананні заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

 

 

нарматыўна-прававыя акты

1.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”

2.

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8снежня 2006 г. № 40 “Абзацвярджэннінекаторых форм”

 

 

 

 

Пры правядзенні праверак у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны выяўляюцца наступныя парушэнні з боку ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей: выкананне работ на аб’ектах, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці без дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, адсутнасць узгодненай з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праектнай дакументацыі, незадавальняючы тэхнічны стан помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, адсутнасць ахоўных абавязацельстваў (альбо наяўнасць ахоўных абавязацельстваў старога ўзору), уліковых картак і пашпартоў на гісторыка-культурныя каштоўнасці, ахоўных дошак, праектаў зон аховы.

 

У шэрагу выпадкаў складзеная дакументацыя (уліковая картка і пашпарт, ахоўнае абавязацельства), а таксама тэкст на ахоўнай дошцы не адпавядае формам, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры  Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні некаторых форм”.