Аддзел кантролю і справаводства
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- ажыццяўляе перспектыўнае планаванне дзейнасці галіны, штомесячнае планаванне работы Міністэрства;
- арганізуе працу па ўсебаковым і поўным разглядзе зваротаў грамадзян, якія паступаюць у Міністэрства, вывучае і аналізуе стан гэтай работы ў падпарадкаваных арганізацыях;
- ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне прыёму грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам Міністэрства, у межах сваёй кампетэнцыі разглядае звароты грамадзян, а таксама работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства; апрацоўвае паступаючую інфармацыю ўлікова-статыстычнага і аналітычнага характару, забяспечвае яе ўніфікацыю;
- афармляе ўсе віды дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела; арганізуе навучанне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў падпарадкаваных арганізацый і Міністэрства, занятых у сферы справаводства;
- забяспечвае прыём, сістэматызацыю, рэгістрацыю, своечасовае давядзенне да кіраўніцтва Міністэрства і выканаўцаў ўсёй уваходнай карэспандэнцыі, своечасовую адпраўку зыходзячай карэспандэнцыі, кантроль захаванасці дакументаў, а таксама - падрыхтоўку спраў да здачы на дзяржаўнае захоўванне;
- штотыдзень інфармуе кіраўніцтва Міністэрства аб выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, вышэйстаячых органаў дзяржаўнага кіравання, рашэнняў калегіі і загадаў Міністэрства, а таксама дакументаў, якія паступілі з дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, зваротаў грамадзян;
- аналізуе стан выканальніцкай дысцыпліны ў падпарадкаваных арганізацыях і структурных падраздзяленнях Міністэрства, эфектыўнасць мер, што прымаюцца па яе ўмацаванні; распрацоўвае наменклатуру спраў Міністэрства, табель уніфікаваных формаў дакументаў для арганізацыі справаводства ў падпарадкаваных арганізацыях і цэнтральным апараце Міністэрства; рыхтуе матэрыялы для Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, калегіі Міністэрства, органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- ва ўстаноўленым парадку робіць забыт інфармацыі падпарадкаваным арганізацыям і структурным падраздзяленням Міністэрства аб неабходнай для дзейнасці аддзела;
- афармляе выезды кіраўніцтва Міністэрства і работнікаў цэнтральнага апарата ў камандзіроўкі, замовы на выкарыстанне службовага аўтатранспарту ў камандзіроўках, а таксама ў выхадныя і святочныя дні;
- забяспечвае выкананне капіравальна-пазмнажальных работ, выраб бланкавай прадукцыі;
- фарміруе графік дзяжурстваў у Міністэрстве ў выхадныя і святочныя дні, своечасова даводзіць яго да работнікаў цэнтральнага апарата;
- забяспечвае захаванасць і правільнае выкарыстанне друкаванай дакументацыі з выявай Дзяржаўнага Гербу Рэспублікі Беларусь;
- прагназуе і плануе расходы на ўтрыманне цэнтральнага апарату Міністэрства; афармляе ведамасную падпіску на перыядычныя выданні;
- забяспечвае набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, іх ўлік ва ўпраўленні бухгалтарскага ўліку, выдачу матэрыяльна-адказным асобам, своечасовае спісанне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, атрыманых аддзелам;
- ажыццяўляе гаспадарчае і тэхнічнае абслугоўванне рабочых месцаў, арганізаваных у службовых памяшканнях Міністэрства.
Кантакты:
Начальнік - Шарамецьеў Сяргей Іванавіч, тэл.: 203-58-34;
Намеснік начальніка - Навічонак Людміла Фёдараўна, тэл.: 203-75-66;
Канцылярыя - тэл. 203-75-66


