Міністр культуры Рэспублікі Беларусь

 

 

Павел Паўлавіч Латушка

 

Нарадзіўся 10 лютага 1973 года ў горадзе Мінску.

 

Скончыў  у  1995 годзе  Беларускі  дзяржаўны  ўніверсітэт; у 1996 г. – факультэт перападрыхтоўкі пры МДЛУ.

 

З 1995 па 1996 г. працаваў аташэ аддзела міжнароднага публічнага права і прававых праблем многабаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; з 1996 па 2000 гг. - віцэ-консул, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Беластоку (Рэспубліка Польшча);  з 2000 па 2002 гг. - начальнік упраўлення інфармацыі–прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;з 2002 па 2008 гг. - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

 

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2009 г. № 286  Павел Латушка прызначаны 5 чэрвеня 2009 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Павел Латушка ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; арганізацыю перспектыўнага і бягучага планавання работы Міністэрства; арганізацыю работы калегіі Міністэрства; каардынацыю дзейнасці Міністэрства з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання; эканамічную палітыку Міністэрства; арганізацыю кантрольна-рэвізійнай работы; дзяржаўную кадравую палітыку; арганізацыю работы са сродкамі масавай інфармацыі.