Намеснікі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

Намеснік -
Тадэуш Іванавіч Стружэцкі
Нарадзіўся 9 студзеня 1953 г. у вёсцы Падлявонавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў у 1975 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага.
З 1975 па 1976 гг. працаваў інструктарам Фрунзенскага РК ЛКСМБ, г.Мінска; з 1977 па 1981 гг. - выкладчыкам кафедры культасветработы Мінскага інстытута культуры; з 1981 па 1983 гг. - намеснікам дырэктара па культурна-асветніцкай рабоце Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы; з 1983 па 2004 гг. – праца ў Міністэрстве культуры БССР; у 2005 г. - Саветнікам галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; з 2005 па 2009 гг. - Саветнікам па культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 1582 Т.І.Стружэцкі прызначаны 7 снежня 2009 г. намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Намеснік Міністра Стружэцкі Т.І. адказвае за арганізацыю прававога забеспячэння функцыянавання Міністэрства і выканання законнасці яго дзейнасці; каардынацыю дзейнасці ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама; развіццё і падтрымку самадзейнай аматарскай творчасці; ажыццяўленне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў; інавацыйную палітыку; падтрымку культурна-асветніцкай дзейнасці нацыянальных аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь і беларусаў замежжа; інфарматызацыю галіны; каардынацыю дзяржаўнай статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці; выставачную дзейнасць; рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасць.
Каардынуе работу Міністэрства з арганізацыямі:
установамі адукацыі ў галіне культуры;
музеямі, музеямі-запаведнікамі, мемарыяльнымі комплексамі;
бібліятэкамі;
навукова-метадычнымі цэнтрамі народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы;
клубамі і іншымі культурна-асветніцкімі арганізацыямі культуры;
садова-паркавымі ўстановамі;
Намеснік Міністра Стружэцкі Т.І. узаемадзейнічае з арганізацыямі:
каардынацыйным саветам па навуковай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва;
Беларуска-польскай кансультацыйнай камісіяй па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны;
Беларускім фондам культуры;
Краязнаўчым таварыствам;
Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці;
Асацыяцыяй фалькларыстаў Беларусі;
Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма");
міжнародным грамадскім аб’яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына";
грамадскім аб’яднаннем "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў";
грамадскім аб’яднаннем "Саюз пісьменнікаў Беларусі";
Беларускім таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі;
ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя".
Намеснік -
Віктар Іосіфавіч Кураш
Нарадзіўся 28 красавіка 1958 г. у вёсцы Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў у 1983 г. - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 2000 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1983 па 1985 гг. працаваў сакратаром камітэта камсамолу СПТВ-40 г. Минска; з 1985 па 1986 гг. - інструктарам Мінскага гаркама ЛКСМ Беларусі; з 1986 па 1995 гг. - памочнікам намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама; з 1995 па 2007 гг. - начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама.
На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2007 г. № 1572 В.І. Кураш прызначаны 3 снежня 2007 г. намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Намеснік Міністра Кураш В.І. адказвае за ажыццяўленне інвестыцыйнай палітыкі; утрыманне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны; капітальнае будаўніцтва і рэстаўрацыю; ахову гісторыка-культурнай спадчыны; арэндныя адносіны і іншыя пытанні распараджэння дзяржаўнай уласнасцю; арганізацыю справаводства і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне апарату Міністэрства; ахову працы; грамадзянскую абарону і мабілізацыйную работу.
Каардынуе работу Міністэрства з арганізацыямі:
Беларускім саюзам архітэктараў;
Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры;
Беларускай рэспубліканскай міжведамаснай камісіяй па рэстытуцыі культурных каштоўнасцей;
Беларуска-літоўскай камісіяй па супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны;
рэспубліканскім рэстаўрацыйным саветам па культурных каштоўнасцях;
рэспубліканскімі ўнітарнымі прадпрыемствамі і адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ў кіраванне Міністэрству культуры.


