Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі
УПРАЎЛЕННЕ забяспечвае:
- Падрыхтоўку прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі і распрацоўку праектаў нарматыўных прававых актаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
- Арганізацыю кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку пры выкананні работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах аховы матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, за іх належным утрыманнем і выкарыстаннем;
- Каардынацыю дзейнасці спецыялістаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і павышэнні іх кваліфікацыі;
- Каардынацыю ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны дзейнасці рэспубліканскіх органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад формаў іх уласнасці, грамадскіх аб'яднанняў;
- Вядзенне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і фарміраванне Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца інфармацыйнымі рэсурсамі дзяржаўнага значэння, арганізацыю работы Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;
- Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародных праграмах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку шляхам каардынацыі мерапрыемстваў па распрацоўцы матэрыялаў у рамках выканання канвенцый ЮНЕСКА адносна аховы аб'ектаў спадчыны ў выпадку ўзброеных канфліктаў, прадухілення незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцей і вяртання іх законным уладальнікам, аховы сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, захавання нематэрыяльнай спадчыны;
- Рэгуляванне дзеянняў па перамяшчэнню культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь.
Кантакты:
Начальнік - Чарняўскі Ігар Мяфодзьевіч, тэл.: 227-27-59;
Намеснік начальніка - Сматрэнка Аксана Сцяпанаўна, тэл.: 227-27-69;
Намеснік начальніка - Лянкоў Аляксандр Мікалаевіч, тэл.: 200-49-07;
Аддзел навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці
Начальнік - Міхайлава Вольга Фёдараўна, тэл.: 227-39-17;
Намеснік начальніка - Даньшына Алена Іванаўна, тэл.: 227-27-69;
Аддзел мастацтвазнаўцаў - экспертаў па перамяшчэнню культурных каштоўнасцей за мяжу РБ
Паштовы адрас: пр-т Пераможацаў,11 г. Мінск, 220004;
Начальнік - Капыльская Таісія Віктараўна, тэл. 251-95-33; к.801,к 823
Сектар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны
Начальнік - Хвір Наталля Дзмітрыеўна, тэл.: 200-49-07.


