Упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці
УПРАЎЛЕННЕ забяспечвае:
- Правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў арганізацыі і ажыццяўляе каардынацыю і рэгуляванне дзейнасці ўстаноў культуры і народнай творчасці рэспубліканскага падпарадкавання, а праз упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, аддзелы культуры райгарвыканкамаў - бібліятэк, музеяў, устаноў клубнага тыпу, паркаў культуры і адпачынку, заапаркаў;
- Распрацоўку асноўных напрамкаў, мэтавых праграм, навукова-абгрунтаваных рэкамендацый па ўдасканаленні сеткі і структуры арганізацый культуры, зместу, формаў і метадаў культурна-асветніцкай дзейнасці з мэтай арганізацыі змястоўнага адпачынку насельнiцтва, далучэння яго да мастацкай творчасці;
- Фарміраванне заканадаўчай і нарматыўнай базы, якая рэгламентуе дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый культуры рэспублікі ў сферы бібліятэчнай, музейнай, клубнай, паркавай справы і народнага мастацтва;
- Арганізацыю і каардынацыю навукова-метадычнай дапамогі арганізацыям культуры рэспублікі незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкаванасці;
- Удзел арганізацый і дзеячаў культуры рэспублікі ў рэалізацыі міжнародных сувязяў у сферы бібліятэчнай, музейнай, клубнай, паркавай справы, аказанне арганізацыйна-творчай дапамогі беларускім таварыствам за мяжой;
- Арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх, рэгіянальных, міжнародных фестываляў, конкурсаў, святаў, канцэртаў, канферэнцый, выставак, іншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам дасягненняў у сферы бібліятэчнай, музейнай, клубнай, паркавай справы і народнай творчасці;
- Садзейнічанне развіццю традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў, фальклору, іншых відаў народнай творчасці, сувязі з творчымі і культурна-асветніцкімі саюзамі, аб'яднаннямі, асацыяцыямі, таварыствамі;
- Падтрымку і стымуляванне творчых ініцыятыў насельніцтва, грамадскіх аб'яднанняў і саюзаў у арганізацыі культурнага абслугоўвання, развіцці народнага мастацтва, прапагандзе мастацкіх каштоўнасцей;
- Садзейнічанне развіццю культур нацыянальных меншасцяў Беларусі.
Кантакты:
Начальнік - Шчэрбіч Вадзім Міхайлавіч, тэл.: 203-94-13;
Намеснік начальніка - Гаўрылава Святлана Мікалаеўна, тэл.: 203-71-76;
Спецыялісты, тэл.: 203-73-63


