Юрыдычны аддзел
Функцыі юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры:
1. садзейнічае забеспячэнню захавання законнасці ў дзейнасці Міністэрства і яго службовых асоб;
2. падрыхтоўвае сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна прапановы па ўдасканаленню дзеючага заканадаўства па напрамках дзейнасці Міністэрства, удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў;
3. падрыхтоўвае самастойна альбо сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі прапановы аб адмене, змене або дапаўненні нарматыўных прававых актаў Міністэрства ў мэтах забеспячэння іх унутранай ўзгодненасці і прывядзення ў адпаведнасць з законамі, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дагаворамі, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
4. па даручэннях кіраўніцтва разглядае, у тым ліку з прыцягненнем зацікаўленых структурных падраздзяленняў, праекты нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, якія паступаюць у Міністэрства на ўзгадненне або ўдзельнічае ў іх разглядзе;
5. абагульняе і аналізуе правапрымяняльную практыку Міністэрства, уносіць прапановы па яе ўдасканаленню;
6. удзельнічае ў распрацоўцы перспектыўных і бягучых планаў нарматворчай дзейнасці Міністэрства, у рэалізацыі гэтых планаў і кантролі за іх выкананнем;
7. правярае на адпаведнасць дзеючаму заканадаўству праекты нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, якія прадстаўляюцца на подпіс кіраўніцтву Міністэрства;
8. уносіць прапановы па падрыхтоўцы, а ў неабходных выпадках удзельнічае ў ажыццяўленні мер, накіраваных на ўстараненне прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэнню законнасці ў дзейнасці Міністэрства;
9. сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі разглядае скаргі, заявы і іншыя звароты, у якіх указваецца на парушэнне законнасці ў дзейнасці Міністэрства і падпарадкаваных яму арганізацый, прымае ўдзел у разглядзе матэрыялаў па выніках праверак, рэвізій, інвентарызацыі, дае прававыя заключэнні па фактах выяўленых парушэнняў;
10. ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне нарматворчай дзейнасці Міністэрства;
11. па даручэнні кіраўніцтва аналізуе сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі публікацыі (выступленні) у сродках масавай інфармацыі, якія тычацца прававых пытанняў дзейнасці Міністэрства, і ўносіць адпаведныя прапановы кіраўніцтву Міністэрства;
12. распрацоўвае рэкамендацыі, а таксама праекты нарматыўных прававых актаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці прававой работы ў Міністэрстве;
13. прымае ўдзел у распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сістэмы кіравання ў Міністэрстве, па вызначэнні правоў і абавязкаў структурных падраздзяленняў i службовых асоб Міністэрства;
14. удзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнню прававых ведаў работнікаў Міністэрства і падпарадкаваных яму арганізацый;
15. аказвае работнікам Міністэрства па іх просьбе дапамогу ў пошуку неабходных нарматыўных прававых і іншых прававых актаў па напрамках дзейнасці Міністэрства, пры неабходнасці растлумачваючы палажэнні гэтых актаў;
16. сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі ўдзельнічае ў рабоце па падрыхтоўцы і заключэнню Міністэрствам дагавораў, візуе такія дагаворы, уносіць прапановы па забеспячэнню іх належнага выканання;
17. абараняе маёмасныя і іншыя інтарэсы Міністэрства пры разглядзе спрэчак па ісках, што прад'яўляюцца Міністэрствам або да Міністэрства, удзельнічае ў падрыхтоўцы неабходных у сувязі з гэтым дакументаў; ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе інтарэсы Міністэрства ў іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў.
Кантакты:
Начальнік - Вешторт Алена Пятроўна, тэл: 289-32-00;
Спецыялісты, тэл: 226-96-59, 227 39 17.


