adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

1 жніўня па 30 лістапада ў рэгіёнах праходзіць рэспубліканскі фестываль "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі"

21.08.2017
Мэта фестывалю - адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, далучэнне да іх сельскага насельніцтва, паказ дасягненняў у галіне сцэнічнага майстэрства, народнай творчасці, арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) працаўнікоў вёскі.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 26 жніўня ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У праграме адкрыцця - выступленне заслужанага калектыву Беларусі ансамбля народнай музыкі "Бяседа", заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Радзівілава, выстаўка работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У жніўні таксама адбудзецца канцэртная праграма з удзелам Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята" ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

У верасні ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці выступіць Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" і заслужаны калектыў Беларусі ансамбль народнай музыкі "Бяседа".

У лістападзе ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці дасць канцэрт арт-група "Беларусы", а ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці - Беларускі ансамбль народнай музыкі "Свята". Вакальная група "Чысты голас" у лістападзе запланавала канцэрт у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці.

Праграма фестывалю "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі" таксама ўключае майстар-класы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжныя выстаўкі, конкурсныя праграмы.
arrow
arrow