16 верасня 2017 г. у 16.00 на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца гала-канцэрт рэспубліканскай акцыі «Харавое Веча» з удзелам 73-х харавых калектываў мастацкай творчасці
У 2017 годзе акцыя праводзіцца пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы культуры і мастацтва. У бягучым годзе ва ўсіх абласных гарадах з красавіка па май у рамах акцыі адбыліся канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя. Г.Цітовіча, а таксама майстар-класы.