adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб некаторых пытаннях рэалізацыі будаўнічага праекта “Шматфункцыянальны духоўна-асветніцкі комплекс будынкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў межах вуліц Вызвалення-Шпалерная ў г.Мінску"

13.07.2018

Работы па рэалізацыі будаўнічага праекта “Шматфункцыянальны духоўна-асветніцкі комплекс будынкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў межах вуліц Вызвалення-Шпалерная ў г.Мінску” на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г.Мінска (вул.Вызвалення, 6, 6а) ажыццяўляюцца на падставе ўзгодненай з Міністэрствам культуры праектнай дакументацыі.

Распрацоўка праектных рашэнняў ажыццяўлялася з улікам абследавання будаўнічых канструкцый будынкаў №№ 6, 6а, згодна якому практычна ўсе канструкцыі у гэтых будынках мелі значныя альбо крытычныя дэфекты. Разам з тым, адзначалася магчымасць захавання першага паверха галоўнага фасада будынка па вул.Вызвалення, 6а.

Праектнай дакументацыяй, разгледжанай на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прадугледжана поўнае захаванне фрагмента сцяны першага паверха галоўнага фасада па вул.Вызвалення, 6а, з умацаваннем будаўнічых канструкцый. Нанава ўзводзімыя сцены з паўнацелай цэглы цалкам паўтараюць знешнія і ўнутраныя контуры старых будынкаў па вул.Вызвалення, 6, 6а, захоўваюцца высотныя адзнакі паверхаў і размяшчэнне ваконных і дзвярных праёмаў, канструкцыі дахаў аднаўляюцца ў папярэдніх габарытах з фальцавым пакрыццём. Аддзелка фасадаў таксама цалкам паўтарае былы знешні выгляд будынкаў.

arrow
arrow