adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Абвешчаны  збор прапаноў для фарміравання праекта "Культурныя ініцыятывы для Беларусі"

02.08.2016

Абвешчаны збор прапаноў для фарміравання праекта “Культурныя ініцыятывы для Беларусі”

З мэтай падтрымкі грамадскай ініцыятывы і наладжвання сумеснай працы дзяражаўных органаў, арганізацый культуры розных формаў уласнасці і грамадзян па вырашэнні надзённых пытанняў культурнага жыцця Беларусі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ініцыіруе збор прапаноў для фарміравання праекта “Культурныя ініцыятывы для Беларусі” з мэтай яго рэалізацыі ў 2017 годзе і наступных гадах.

Ініцыятарамі прапаноў могуць выступаць дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры розных формаў уласнасці, у тым ліку грамадскія аб’яднанні, і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Прапановы павінны закранаць пытанні развіцця беларускай культуры ў Рэспубліцы Беларусь ці інтэграцыі беларускай культуры ў сусветную культурную прастору і могуць ўключаць у сябе фармулёўку праблемы, якая перашкаджае развіццю культуры на сучасным этапе, і накірункі яе вырашэння шляхам прыняцца адпаведных юрыдычных, эканамічных ці арганізацыйных мер з боку дзяржавы, або новаго культурнага праекта, які вызначаецца надзённасцю, арыгінальнасцю, мае сацыяльны і (ці) эканамічны эфект, і шляхоў яго рэалізацыі. Пры адборы прапаноў перавага будзе аддавацца тым, рэалізацыя якіх абапіраецца на шматканальнае ці пазабюджэтнае фінансаванне.

Вынікі адбору будуць абвешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (www.kultura.gov.by).
* * *

Прапановы для фарміравання праекта “Культурныя ініцыятывы для Беларусі” просьба дасылаць да 1 верасня 2016 г. у Міністэрства культуры (па пошце на адрас 220004, Мінск, пр.Пераможцаў, 11, або на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by з паметкай “Культурныя ініцыятывы для Беларусі”) або ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (па пошце на адрас: 220007, г.Мінск, вул.Рабкораўская, 17, або на электронный адрес buk@buk.by з паметкай “Культурныя ініцыятывы для Беларусі”) па наступнай форме:

 

Назва культурнай ініцыятывы

Праблема, на выра-шэнне якой на-кіравана ініцыятыва

Аўтар і (ці) выканаўца праекта

Меры па рэалі
зацыі праек-та

Тэрмін рэалізацыі

Аб’ёмы і крыніцы фінансавання

Вынік рэалізацыі, чакаемы сацыяльны і (ці) экана-мічны эфект

 

 

 

 

 

 

 

Адбор культурных ініцыятыў з мэтай іх далейшай рэалізацыі будзе праведзены да 15 кастрычніка 2016 г.


arrow
arrow