adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Адкрытыя конкурсы  нацыянальнага і неігравога кіно аб'яўлены паўторна

06.04.2018

Тэма нацыянальнага фільма - "Жыццё і творчасць Янкі Купалы". Запланавана стварэнне чатырохсерыйнага тэлефільма (працягласць серыі - не менш як 44 мінуты) і кінаверсіі (1 серыя, не менш за 90 мінут). Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка.

Конкурс неігравога кіно аб'яўлены па тэме "Нашы сучаснікі." Хранаметраж фільма на адной з дзяржаўных моў і версія фільма з субтытрамі на англійскай мове - 26 мінут.

Заяўкі на паўторны адкрыты конкурс неігравога кіно можна падаць да 19 красавіка. Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць вытворцы (прадзюсары) або адзін з вытворцаў, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: выканаўца павінен быць юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з'яўляецца рэзідэнт Беларусі; работы і паслугі па стварэнні карціны ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Беларусі на тэрыторыі краіны (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі фільм ствараецца сумесна з замежнымі вытворцамі); наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне выпуску стужак у ігравой форме не менш за 5 гадоў; не менш як 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць сумесная з замежнымі спецыялістамі; наяўнасць уласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінопсіс; разлік кошту; план камерцыйнай рэалізацыі карціны на працягу трох гадоў з моманту яе стварэння і іншыя дакументы.

Падрабязнасці ўдзелу ў творчым спаборніцтве размешчаны на афіцыйным сайце ведамства (Конкурсы і мерапрыемствы).

arrow
arrow