adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аматары кіно 24 мая ў Мінску змогуць пагутарыць з аўтарскай групай фільма "Салодкае развітанне Веры" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", якая атрымала залаты прыз міжнароднага кінафестывалю WorldFest-Houston ў ЗША

19.05.2017
Сустрэча пройдзе ў Доме кіно ў 18.30. Дадатковыя паказы карціны ў сталіцы адбудуцца таксама 25-28 мая ў кінатэатрах "Беларусь" і "Ракета". Залаты прыз "Рэмі" прысуджаны мастацкаму фільму "Салодкае развітанне Веры" рэжысёра Аляксандры Бутор ў намінацыі "Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы".

У юбілейным, 50-м Х'юстанскім фестывалі (штат Тэхас), які прайшоў з 21 па 30 красавіка, прынялі ўдзел больш за 800 рэжысёраў, прадзюсараў і прафесіяналаў у галіне кінаіндустрыі. У конкурснай праграме ўдзельнічала 194 фільма з 43 краін. WorldFest-Houston - фестываль незалежнага кіно і відэа, трэці па значнасці ў Паўночнай Амерыцы пасля Сан-Францыска і Нью-Ёрка. У адрозненне ад іншых буйных конкурсных фестываляў, у якіх дзве конкурсныя катэгорыі (кароткі і поўны метры), Х'юстан прымае працы ў 10 асноўных катэгорыях і больш за 200 падкатэгорыі.

На фестывалі прысуджаецца вялікая колькасць узнагарод. Сярод адкрыццяў WorldFest-Houston такія знакамітыя рэжысёры, як Стывен Спілберг, Джордж Лукас, Дэвід Лінч, Рыдлі Скот, Олівер Стоун, браты Коэны.
arrow
arrow