adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Азнаёміцца з калекцыяй гравюр Рэмбранта, дастаўленых з Рыма, наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі змогуць з 5 мая па 3 ліпеня.

05.05.2017
Прыватная калекцыя ўключае 69 гравюр вядомага ва ўсім свеце галандца.

Беларускія знатакі мастацтва маюць магчымасць убачыць арыгінальныя гравюры Рэмбранта ў Мінску. Гледачы маюць рэдкую магчымасць убачыць столькі арыгіналаў вялікага Рэмбранта на адной пляцоўцы.

У экспазіцыі прадстаўлены гравюры, прысвечаныя біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты. Тут можна назіраць эвалюцыю майстра, паколькі прадстаўлены работы як ранняга, так і позняга перыяду яго творчасці. Аўтэнтычнасць работ Рэмбранта пацверджана "Сотбіс".

Гэта калекцыя, шмат падарожнічае па свеце: творы выстаўляліся ў Італіі, Германіі, Іспаніі, Чылі, Мексіцы. Азнаёміцца з калекцыяй гравюр, дастаўленых з Рыма, наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі змогуць з 5 мая па 3 ліпеня. Як адзначыў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, выстава прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 мая. Рэмбрант Харменс ван Рэйн (1606-1669) - галандскі мастак, буйнейшы прадстаўнік залатога века галандскага жывапісу.
arrow
arrow