adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі фільм "Тум-Пабі-Дум" выходзіць у пракат з 25 студзеня

17.01.2018
Папярэдні графік пракату ўключае паказы ў кінатэатрах Мінска, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей з 25 студзеня па 28 лютага, аднак інфармацыя будзе ўдакладняцца. "Тум-Пабі-Дум" - гэта добрае кіно для сямейнага прагляду пра выхаванца дзіцячага дома. 

Дзесяцігадовы Сан Саныч вырашае знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі. Ён дае аб'яву ў інтэрнэце: "Маладое дзіця шукае сям'ю ў мэтах уладкавання асабістага жыцця". У выніку хлопчык вымушаны гуляць па дарослых законах, што ставіць яго перад сур'ёзным маральным выбарам. Паводле задумы рэжысёра, дзіця ў карціне размаўляе з дарослымі на іх мове, выкарыстоўваючы іх маральныя стэрэатыпы, лексіку. Гэта дасць магчымасць дарослым іншымі вачамі паглядзець як на сваіх дзяцей, так і на сябе саміх. 

Сцэнарый фільма напісалі Дзмітрый Міхлееў, Вячаслаў Нікіфараў. У ролях: Арцём Венгеровіч, Павел Харланчук, Дар'я Кірэева, Валерыя Арланава, Сяргей Чэкерэс, Вольга Клебановіч, Аляксей Шадзько. Вячаслаў Нікіфараў - кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1978), расійскай кінапрэміі "Залаты арол" (2016).
arrow
arrow