Беларускі караткаметражны фільм стал лепшым на Першым міжнародным кінафестывалі ў Турцыі. Знята стужка на кінастудыі "Беларусьфільм"
05.06.2017
Мастацкая работа выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ігара Васільева "Апошні шанц" атрымала прыз як лепшы кароткаметражны фільм на Першым міжнародным кінафестывалі ў Аланьі. Кароткаметражка "Апошні шанц" заснавана на рэальнай гісторыі трэнера алімпійскага чэмпіёна па конным спорце Сяргея Рагожына. Трэнера па траябор'і непакоіць сумленне: ён лічыць сябе вінаватым у гібелі свайго сябра і вучня. Каб вызваліцца ад душэўных пакут, яму трэба выканаць сваё прызначэнне ў спартыўнай кар'еры - і ён дабіваецца вынікаў, не падазраючы, што гэта апошняе, што ён зробіць у сваім жыцці. У фільме здымаліся Анатоль Гур'еў, Аляксандр Яфрэмаў, Ірына Сарока. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Ігар Васільеў, аператар - Дзмітрый Кастылёў. Беларусь прадставіла на фестывалі тры карціны: мастацкі фільм "Сляды на вадзе", стужку для дзяцей "Неверагоднае перамяшчэнне" Аляксандра Анісімава і кароткаметражны фільм Ігара Васільева "Апошні шанц", які прынёс перамогу Беларусі на гэтым міжнародным фестывалі. У складзе беларускай дэлегацыі былі вядомыя беларускія акцёры Аляксандр Кашпераў, Ала Проліч, Віктар Васільеў, рэжысёры Аляксандр Анісімаў, Ігар Васільеў. Фестываль праходзіў з 22 па 30 мая і праводзіўся пад эгідай міністэрства культуры Турцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін свету. Арганізатары форуму пазіцыянуюць яго як фестываль дабра, любові і свабоды.