adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Cтудыі, самадзейныя творчыя калектывы, фізічныя асобы запрашаюцца да ўдзелу ў VII Рэспубліканскім адкрытым конкурсе аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно»

28.09.2020

Творчае спаборніцтва праводзіцца Міністэрствам культуры, Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм», Віцебскім аблвыканкамам і Полацкім райвыканкамам для развіцця лепшых традыцый нацыянальнага кінамастацтва, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця яе творчых здольнасцей і фарміравання эстэтычных каштоўнасцей у грамадстве. Конкурсныя работы могуць быць выкананы ў любым жанры ў гульнявой, негульнявой, анімацыйнай або змешанай формах. Усе ўдзельнікі будуць падзелены на тры катэгорыі: «Дэбют» — аўтары ва ўзросце да 18 гадоў; «Аматар» — асобы з 18 гадоў і старэй; «Майстар» — аўтары, звязаныя па родзе дзейнасці з кінаіндустрыяй. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: «Гульнявы фільм», «Дакументальны фільм», «Анімацыйны фільм», «Сацыяльны кліп (ролік)», «Тэматычная тэлевізійная праграма», «Эсэ», «75-годдзю Перамогі прысвячаецца» і «Мая малая радзіма».

Удзельнікам трэба запоўніць анкету і заяўку на афіцыйным сайце конкурсу snimaukino.ru і даслаць фільмы на DVD-дыску поштай (211415, г. Полацк, вул. Свярдлова, д. 5, кінатэатр «Радзіма», з пазнакай «на конкурс «Я здымаю кіно») або ў электронным выглядзе на адрасы  user_new@snimaukino.ru  ці  kinoteatrrodina@tut.by . Зрабіць гэта трэба не пазней за 10 лістапада. Да 30 лістапада журы павінна пазнаёміцца з усімі дасланымі фільмамі. З 1 па 14 снежня адбудзецца падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў і лаўрэатаў.

arrow
arrow