adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Грамадскае абмеркаванне ўнясення змяненняў у Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць

17.07.2017

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 14 па 26 ліпеня 2017 г. запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Палажэнне аб парадку ажыццяўлення адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. №527 “Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны”. Заўвагі і прапановы па дадзенаму праекту просім накіроўваць не пазней 26 ліпеня 2017.

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры http://www.kultura.by/by/abm/

arrow
arrow