Каляндар культурных мерапрыемстваў на 2023 год, прапанаваных для наведвання беларускімі і замежнымі турыстамі
Добры дзень, дарагія сябры!
Надакучыла праводзіць выхадныя за кампутарам? Даўно марыце аб іншых паходах, акрамя паходаў у супермаркет? На ўсё астатняе жыццё наеліся турэцка-егіпецкага «аll inclusive»? Ці вас проста паклікала далеч за акном?
Накiроўвайцеся за намі. Мы адкрыем для вас новую і нязведаную краіну - Беларусь! Зямлю, дзе адраджаюцца старажытныя традыцыі і абрады. Зямлю, дзе можна ажывіць легенду і здзейсніць падарожжа ў часе. Зямлю, жыхароў якой пацалавалі ўсе 9 муз, надзяліўшы талентам, розумам і ўмелымі рукамі.
Наш «Каляндар» пераверне ваша жыццё і напоўніць яго новым сэнсам. Вы больш не праведзяце дома ніводнага ўік-энду, а ўсім далёкім экзатычным краінам аддадзiце перавагу водпуску ў Дарозе, якая павядзе вас па таямнічай і цудоўнай беларускай зямлі.
Тут так шмат дзіўнага і цудоўнага – песні і танцы, прывіды і рамантыка старажытных замкаў, старажытныя абрады і сувеніры проста з рук майстроў і майстрых, натуральная, мясцовая, сезонная, невымоўна смачная ежа і, самае галоўнае, – беларусы, нашы «бабулі», «гаспадары», «цётачкі», «хлопцы» і «дзяўчаты», добрыя, адкрытыя, душэўныя, якія, як у казцы, сустрэнуць, раскажуць, пакажуць, накормяць і спаць пакладуць. Вы даведаецеся і палюбіце такую Беларусь, якую ведаем і любім мы, - яркую, самабытную, прыгожую краіну са смакам сапраўднага жыцця.
Зазірніце ў наш «Каляндар», будуючы планы на выхадныя або плануючы водпуск: Вы абавязкова знойдзеце падзею па гусце і па душы. На кожным свяце і фестывалі вы будзеце самымі дарагімі, самымі жаданымі гасцямі.
Сардэчна запрашаем! Добро пожаловать! Welcome!
Мы вас любім і чакаем!