Конкурс эскізных праектаў памятнага знака “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”
У адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублік Беларусь ад 30.01.2017 № 19 праведзен конкурс эскізных праектаў памятнага знака “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”. Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 10 заявак.
Рашэннем журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускагоа саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Полацкага раённага выканаўчага камітэта, установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава і іншых арганізацый, пераможцай конкурсу вызначаны эскізны праект пад нумарам 7845 (аўтар – Піпін Уладзімір Анатольевіч).
Журы таксама прапанавала аўтару дапрацаваць эскізны праект з архітэктарам і прадставіць яго на разгляд Рэспубліканскаму мастацка-экспертнаму савету па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.
Памятны знак будзе ўсталяваны на пляцоўцы каля Сафійскага сабору ў Полацку (насупраць былога галоўнага фасаду ХІ ст., дзе, верагодна, праводзіліся вечавыя сходы) з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі, існуючага культурнага ландшафту і забудовы тэрыторыі былога Верхняга замку.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Полацкі раённы выканаўчы камітэт выказваюць шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам конкурсу.