Мабільная экспазіцыя музея ВАВ аб вызваленні Беларусі восенню адправіцца па краіне
Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г.", якую падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з верасня адправіцца па гарадах Беларусі, дырэктар музея Мікалай Скобелеў.
Цяпер складаецца маршрут выстаўкі, пляцоўкай для стварэння якой стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м. Час дзеяння экспазіцыі неабмежаваны: паводле задумы, яе ўбачаць грамадзяне як мага большай колькасці населеных пунктаў Беларусі. Галоўная ідэя праекта - зрабіць музей больш даступным для наведвальнікаў з аддаленых куткоў Беларусі. Суправаджаць экспазіцыю будуць навуковыя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Трэці раздзел расказвае аб адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі. Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела. Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі. Праект экспазіцыі рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Прэзентацыя адбылася ў Дзень Незалежнасці Беларусі.