adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” праводзяць з 15 верасня па 15 снежня 2017 г. рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў фільмаў у ігравой форме “Мая Беларусь”

31.07.2017

Конкурс праводзіцца ў мэтах адбору высокамастацкіх сцэнарыяў фільмаў ў ігравой форме аб гісторыі Беларусі, нацыянальных героях, жыцці сучаснай Беларусі і беларускай моладзі, а таксама выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў.
Конкурс з`яўляецца адкрытым і праводзіцца па намінацыях:
“Гісторыя Беларусі”;
“Нацыянальныя героі”;
“Жыццё сучаснай Беларусі”;
“Моладзь Беларусі”.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (ministerstvo@kultura.by, “Конкурсы і мерапрыемствы”) і рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” (www.belarusfilm.by).

arrow
arrow