adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Спаса-Праабражэнскі храм у г. Полацку: пытанні вывучэння і рэстаўрацыі»

08.07.2019

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у рамках Дзён еўрапейскай спадчыны праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Спаса-Праабражэнскі храм у г. Полацку: пытанні вывучэння і рэстаўрацыі»

17-18 верасня 2019 г.
г. Полацк, Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр (вул. Еўфрасінні Полацкай, 89. Духоўна-асветніцкі цэнтр манастыра)

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
1) Гісторыя і архітэктура храма
2) Манументальная жывапіс
3) Эпіграфіка
4) Пытанні рэстаўрацыі

Рэгламент выступленняў: на пленарным пасяджэнні да 30 хвілін, на секцыі - да 15 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская.

Заяўка для ўдзелу ў канферэнцыі накіроўваецца ў аргкамітэт да 18 жніўня 2019 г.

У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца:
• імя, прозвішча і імя па бацьку (калі ёсць) ўдзельніка;
• вучоная ступень, званне;
• месца працы, пасада;
• назва дакладу;
• электронная пошта (e-mail);
• адрас;
• тэлефон;
• патрэба ў гасцініцы.

Для прэзентацыі дакладу прадастаўляецца мультымедыйны праектар.

Усе ўдзельнікі на час правядзення канферэнцыі па жаданні будуць бясплатна заселеныя ў гасцініцу. Таксама ўдзельнікам прадастаўляецца харчаванне.

Аплата праезду за кошт камандзіруючага боку.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Электронны варыянт тэкста выступлення перадаецца ў аргкамітэт падчас канферэнцыі (крайні тэрмін падачы тэкставых матэрыялаў 18 верасня 2019 г.).

Патрабаванні да афармлення тэкставых матэрыялаў:
• назва выступлення (на рускай або беларускай і англійскай мовах), імя і прозвішча аўтара, назва арганізацыі, горад, дзяржава;
• выступленні разам з анатацыяй (анатацыя на англійскай мове), спісам літаратуры, малюнкамі, фотаздымкамі і іншым ілюстрацыйным матэрыялам ствараецца ў файле тыпу rtf Microsoft Word. Дадаткова ілюстрацыі дублююцца асобнымі файламі ў фармаце jpg або tif (якасць не менш за 300 dpi). Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, 10 кегль, адзінкавы міжрадковы інтэрвал. Спасылкі ў тэксце выстаўляюцца па ўзоры: [1, c.2];
• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту і афармляецца згодна з патрабаваннямі ВАК РБ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікацыі.

Інфармацыя пра ўключэнне даклада ў праграму канферэнцыі будзе паведамляцца дадаткова.

КАНТАКТЫ:

Старшы захавальнік Спаса-Праабражэнскага храма манахіня Кіра
e-mail: kseniya_sister1@mail.ru
тэлефон: +37529 998-86-55

Старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму УА ПДУ Коц Аляксей Леанідавіч
e-mail: aleksej-koc@yandex.ru
тэлефон: +37529 290-51-52

Аргкамітэт канферэнцыі
arrow
arrow