adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Мой дом - мая крэпасць?

09.12.2022

Усяляючыся ў кватэру, кожны жыхар бярэ на сябе адказнасць за выкананне правіл карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правіл пажарнай бяспекі. Аднак аналіз прычын узгаранняў паказвае, што вінаватымі ў большасці з іх з'яўляюцца самі жыхары, якія даволі часта грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

Пажары ў жылым фондзе сталіцы сёння займаюць зусім не апошні радок у аператыўных зводках МНС асабліва зараз, калі надвор'е паказвае нам сваю пераменлівасць, здзіўляючы то амаль вясновымі дзянькамі, то маразамі з выпадзеннем снегу. Менавіта ў гэты перыяд многія губляюць пільнасць, што прыводзіць да неасцярожнасці. А нярэдка неасцярожнасць пераходзіць у нядбайнасць з трагічнымі наступствамі. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі пажараў і гібелі людзей на іх з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электрапрыбораў.

Аналіз статыстычных дадзеных паказвае, што большасць людзей, якія загінулі на пажарах, проста заснулі з непатушанай цыгарэтай у руцэ.

Наша жыццё сёння немагчыма ўявіць без эксплуатацыі вялікай колькасці электрапрыбораў. Мы карыстаемся імі на кожным кроку і не заўсёды думаем аб тым, ці правільна гэта робіцца, бо па правілах пажарнай бяспекі нельга пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку электрапрыборы, за выключэннем тых, нарматыўнымі дакументамі на якія дапушчаецца іх эксплуатацыя без нагляду. Робячы зручней сваё жыццё ў побыце, шматлікія з нас нават не задумваюцца аб правільнасці выкарыстання розных падаўжальнікаў і траякоў, у тым ліку падключаючы ў іх адначасова некалькі магутных спажыўцоў току. Такое ўключэнне можа прывесці да перагрузкі, а такім чынам, і да ўзгарання. А як правіла нават найменшае ўзгаранне прыводзіць да сур'ёзных матэрыяльных затрат з боку грамадзян, бо нават тое, што ў спецыялістаў называецца частковым пашкоджаннем, то для гаспадароў гэта, як правіла купля новай маёмасці і, хутчэй за ўсё, грунтоўны рамонт жылля.

Маскоўскі РАНС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца недапушчэнне пажараў і гібелі людзей на іх. Адным з самых дзейсных метадаў, як паказвае шматгадовая практыка, з'яўляецца захаванне элементарных мер бяспекі і ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жыллё. На рахунку ў якіх ужо сотні выратаваных жыццяў.

Маскоўскі РАНС

arrow
arrow