adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Не спатыкніся!

09.12.2022

З надыходам зімовага перыяду паверхня вадаёмаў пачынае пакрывацца лёдам. Увага чытачоў ужо не раз звярталася на такую праблему, як прагулкі дзяцей на вадаёмах нашага горада. Як паказвае шматгадовая практыка, тонкі лёд як «магніт» прыцягвае да сябе дзяцей і яны ладзяць экстрэмальныя прагулкі. Гэта праблема застаецца актуальнай і зараз.

Ды і самі дарослыя недалёка адышлі ад дзяцей. Прыкладам гэтага можа служыць любоў нашага насельніцтва да зімовай рыбалкі: ніхто нават не задумваецца пра яе магчымыя наступствы, а калі і задумваецца, то спадзяецца толькі на «ану». А менавіта дарослыя падаюць прыклад дзецям. Калі ўсё ж такі сітуацыя адбылася з Вамі, нашы простыя парады:

1.Імкніцеся перасоўвацца да таго боку палонкі, адкуль ідзе плынь, - гэта гарантыя таго, што вас не зацягне пад лёд.

2.Дабраўшыся да краю палонкі, паспрабуйце, як мага больш высунуцца з вады, каб налегчы грудзьмі на закраіну і закінуць нагу на край лёду.

3. Калі лёд вытрымаў, асцярожна перавярніцеся на спіну і павольна паўзіце да берага.

4.Выбраўшыся на сушу, паспяшайцеся сагрэцца: астуджэнне можа выклікаць сур'ёзныя ўскладненні.

Калі на вашых вачах хтосці праваліўся пад лёд, узброіцеся любой палкай, тычкай ці дошкай і асцярожна, паўзком, рухайцеся да палонкі. Дапаўзці варта да такога месца, з якога лёгка можна кінуць рамень, кайстру на рамяні або працягнуць лыжную палку. Калі знаходзячыся ў вадзе чалавек ухопіцца за працягнуты прадмет, акуратна выцягвайце яго з вады. Выбраўшыся з вады, адпаўзіце далей ад яе краю.

Спадзяемся, што нашы парады зберагуць Вас і вашых блізкіх ад магчымых трагедый на вадаёмах у гэты перыяд.

Маскоўскі РАНС

arrow
arrow