adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Новы від зімовых забаў

09.12.2022

Самым папулярным відам зімовых забаў на сённяшні дзень з'яўляюцца цюбінгі. Калі з лыжнымі трасамі і каткамі абсталяванымi па ўсіх правілах усё ў парадку, але да снежных і ледзяных горак справа яшчэ не дайшла. У кожным раёне сталіцы такіх «народных месцаў для пакатушак» больш чым дастаткова. А вось наколькі яны бяспечныя - асабліва ў спалучэнні з надзіманымі «санкамі», яны ж «ватрушкі», якія вельмі папулярныя ў апошнія гады ў аматараў катання з горак зімой - вялікае пытанне. Гэта па-сапраўднаму экстрэмальная забаўка, па прычыне якой расце колькасць грамадзян, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы. Ратавальнікі МНС заклікаюць людзей выконваць правілы катання на цюбінгах, асаблівасцю якіх з'яўляецца іх некіравальнасць: пры руху яны круцяцца і развіваюць вельмі высокую хуткасць.

Адзначаецца, што звычайна снежныя горкі ўзнікаюць стыхійна, іх эксплуатацыю ніхто не кантралюе, таму неабходна выконваць правілы бяспекі:

  • нельга адпускаць дзяцей катацца адных, яны павінны быць у ахоўным шлеме;
  • спуск можна пачынаць толькі пры адсутнасці іншых людзей у зоне катання;
  • неабходна пераканацца, што на шляху няма перашкод (слупоў, дрэў, камянёў, ям, грудоў і да т.п.), а ўнізе павінна быць дастаткова месца для тармажэння;
  • траса павінна быць абгароджана, каб не вылецець за яе межы;
  • перад катаннем трэба праверыць цэласнасць ватрушкі: дно, швы, ручкі, унутраную камеру;
  • калі ёсць пашкоджанні, падчас спуску магчымы разрыў цюбінга;
  • небяспечна садзіцца на ватрушку некалькім людзям адразу ці звязваць цюбінгі паміж сабой;
  • нельга катацца на цюбінгу ў стане ап'янення;
  • падчас спуску неабходна моцна трымацца за ручкі цюбінга, катацца толькі седзячы - не ляжаць у ім і тым больш не ўставаць і не скакаць;
  • у пазбяганнi траўм пры спуску нельга тармазіць нагамі, рукамі і якімі-небудзь прадметамі.

Маскоўскі РАНС

arrow
arrow