Аб пасяджэнні калегіі па супрацьдзеянні карупцыі
29 сакавіка 2023 г. у Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне калегіі, на якім было разгледжана пытанне аб стане працы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме Міністэрства культуры ў 2022 годзе і задачах на 2023 год.
Падводзячы вынік праведзенай у 2022 г. работы па процідзеянні карупцыі, была адзначана эфектыўнасць і ўсебаковасць яе арганізацыі, уцягнутасць у антыкарупцыйную дзейнасць упраўленняў культуры аблвыканкама (Мінгарвыканкама) і падпарадкаваных арганізацый.
Сярод задач на 2023 г. вызначаны працяг выканання планаў мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі ў сістэме Міністэрства культуры і па ўстараненню неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры закупках тавараў (работ, паслуг), правядзенне маніторынгу выканання парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) у апараце Мінкультуры, арганізацыях сферы культуры, прапрацоўка механізма фінансавання пры арганізацыі цэнтралізаваных закупак асобных тавараў для арганізацый сферы культуры, забеспячэнне сістэматызацыі, уліку і кантролю выканання рашэнняў камісій па процідзеянні карупцыі ў сістэме Мінкультуры, удзел работнікаў галіновых структурных падраздзяленняў Мінкультуры ў пасяджэннях камісій па процідзеянні карупцыі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама), падпарадкаваных арганізацый.