adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Аб адборы рэжысёрскіх канцэпцый

21.01.2025

У мэтах падрыхтоўкі і правядзення культурнага мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка 2025 г.) Міністэрства культуры аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэрта майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі.

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Рэжысура тэатра", "Рэжысура святаў", "Мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасным спецыяльнасцям, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы культурнай праграмы гэтых мерапрыемстваў.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскіх канцэпцый:

пры распрацоўцы канцэпцый культурнага мерапрыемства абгрунтаваць унікальнасць праекта, прадугледзець у яе змесце інавацыйныя падыходы пры фарміраванні культурнай праграмы;

адлюстраванне ў праграме канцэрта важных падзей у грамадскім і культурным жыцці Саюзнай дзяржавы, важнасці згуртаванасці двух брацкіх народаў, імкненне да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння, у аснове якога - сяброўства, цесныя культурныя і духоўныя сувязі;

раскрыццё ў мерапрыемстве тэмы 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, непарыўнай сувязі пакаленняў, важных падзей у грамадскім і культурным жыцці дзвюх краін;

паказ лепшых дасягненняў беларускага і рускага музычнага, харэаграфічнага акадэмічнага, народнага і эстраднага мастацтва ў розных жанрах, якое раскрывае культурную спадчыну і традыцыі абедзвюх краін;

выкарыстанне арыгінальных рашэнняў і сучасных тэхналогій і спецэфектаў пры падрыхтоўцы канцэртных нумароў;

магчымасць рэалізацыі культурнага мерапрыемства ва ўмовах Рэспублікі Беларусь;

прапанаваны хранаметраж культурнага мерапрыемства не павінен перавышаць 2,5 гадзін.

Прадстаўленая рэжысёрская канцэпцыя павінна ўключаць у сябе галоўную ідэю (дэвіз, слоган) мерапрыемства, месца і час яго правядзення, працягласць мерапрыемства, апісанне канцэпцыі мерапрыемства (сюжэтнай лініі), яго эпізодаў, раздзелаў, блокаў, мастацкага афармлення сцэнічнай прасторы, пералічэнне мяркуемага складу творчых расійскіх і беларускіх калектываў і выканаўцаў і, па магчымасці, іх рэпертуару, а таксама прадугледжваць выкарыстанне сучасных тэхналогій і спецэфектаў пры правядзенні мерапрыемства (з улікам прапанаванага месца яго правядзення і магчымасці вырабу (набыцця, арэнды) неабходнага абсталявання і расходных матэрыялаў ва ўмовах Рэспублікі Беларусь).

У выпадку выбару рэжысёрскай канцэпцыі, яе аўтар (калектыў аўтараў) павінен быць гатовы ўзяць на сябе фармаванне рэжысёрска-пастановачнай групы і работу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама па рэалізацыі заўваг і прапаноў арганізатараў культурнага мерапрыемства, якія ўзнікаюць пры яго падрыхтоўцы і правядзенні.

У выпадку адмовы аўтара рэжысёрскай канцэпцыі або ўдзельнікаў сфарміраванай ім рэжысёрска-пастановачнай групы ад падрыхтоўкі і правядзення культурнай праграмы мерапрыемства на любым этапе гэтай работы арганізатары пакідаюць за сабой права рэалізаваць дадзеную канцэпцыю з прыцягненнем іншых спецыялістаў.

Матэрыялы просьба прадставіць (канцэпцыі/сцэнарныя планы і эскізы афармлення месцаў правядзення мерапрыемстваў) у тэрмін не пазней за 20 студзеня 2025 г. у электронным выглядзе на адрасы электроннай пошты: ministerstvo@ kultura.gov.by, 135@kultura.gov.by, 160@kultura.gov.by (з абавязковым указаннем нумара (нумароў) мабільнага тэлефона і адраса (адрасоў) электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыву).

Кансультацыі і даведкі можна атрымаць па тэлефонах: (017) 203 56 85, (017) 203 91 31.


arrow
arrow