adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Помнік Тадэвушу Касцюшку будзе ўсталяваны на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

30.01.2018
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падтрымала прапанову на ўвоз помніка Тадэвушу Касцюшку з бронзы вышынёй 2,2 м. Гэты твор манументальнага мастацтва ўвойдзе ў склад фонду музея і стане годным набыццём для пастаяннай калекцыі музея-сядзібы. Гэта першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі. 

Сядзіба Тадэвуша Касцюшкі была знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні сядзібнага дома і стварэнні мемарыяльнага музея. 

Будынак быў пабудаваны на падмурку XVIII стагоддзя па малюнках XIX стагоддзя, ўрачыстае адкрыццё дзяржаўнага музея адбылося ў верасні 2004 года.
arrow
arrow