adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пабудуем Нацыянальны гістарычны музей разам!

25.08.2025

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея – самы маштабны і знакавы праект у сферы культуры, які стане візітнай карткай нашай краіны.

Будынак музея будзе мець абрысы карты Беларусі. Яго галоўны фасад упрыгожаць шэсць манументальных барэльефаў, якія адлюстроўваюць асноўныя перыяды айчыннай гісторыі праз вобразы дзеячаў нацыянальнай гісторыі і культуры.

Экспазіцыя музея размесціцца ў дванаццаці выставачных залах, дзе будзе паказаны тысячагадовы шлях гісторыі нашага народа – са старажытных часоў да цяперашняга часу. У экспазіцыі нароўні са звыклымі прыёмамі і падыходамі прадугледжваецца шырокае выкарыстанне розных мультымедыйных тэхналогій, якія спрыяюць апусканню наведвальнікаў у змест і адметныя рысы гістарычных тэм.

Стаць часткай маштабнага праекта можа кожны! На будаўніцтва музея і стварэння экспазіцыі адкрыты дабрачынны рахунак.

ДУ «Дырэкцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, які будуецца»

Банкаўскія рэквізіты для залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак:

УНП 193865123

АКПА 510004505000

ААТ "ААБ Беларусбанк"

БІК AKBBBY2X

BY16 AKBB 3642 9000 0005 5000 0000 - дабрачынны рахунак

Шлях для пералічэння сродкаў у сістэме «Разлік» (АРІП):

АРІП/Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні/ Патрыятычныя праекты/Дыр. Нац.гіст.музея РБ, які будуецца

arrow
arrow