adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Праграма Дзён Еўрапейскай спадчыны.  ТЭМА: «СПАДЧЫНА І ВЕДЫ»

21.09.2016

ДНІ ЕЎРАПЕЙСКАЙ СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ – 2016
ТЭМА: «СПАДЧЫНА І ВЕДЫ»

30 верасня 2016 г.
Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, Музей гісторыі горада Мінска, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, маладзёжнае грамадскае аб’яднанне  «Гісторыка».

Месцы правядзення: мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15
Час правядзеня: 15.00 – 18.00 
Удзельнікі: запрошаныя супрацоўнікі культурных і адукацыйных устаноў г. Мінска, пасольстваў еўрапейскіх  краін, маладзёжных аб’яднанняў, шырокая грамадскасць. Усяго – каля 100 чалавек.

Складнікі культурнай акцыі:

  • Адкрыццё Дзён Еўрапейская спадчыны ў Беларусі – 2016;
  • Прэзентацыя буклета «Спадчына і веды»;
  • Адкрыццё фотавыставы «Гарады Міншчыны»;
  • Прэзентацыя праектаў маладзёжнага грамадскага аб’яднання  «Гісторыка»;
  • Прэзентацыя фільма “Restauratio”, прысвечанага рэстаўрацыі Петрапаўлаўскай царквы;
  • Экскурсія па мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага;
  • Канцэрт у дворыку мастацкай галерыі Міхаіла Савіцкага.

ПРАГРАМА:
15.00 – адкрыццё Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі – 2016
(у памяшканні мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага).

  • выступленне намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь А. А. Яцко;
  • музычнае выступленне

15.20 – прэзентацыя буклета «Спадчына і веды»

  • выступленне прадстаўнікоў ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

15.30 – адкрыццё фотавыставы «Гарады Міншчыны»
(10 выставачных банераў у памяшканні мастацкай галерэі) 

  • выступленне прадстаўнікоў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь;

15.30 – прэзентацыя праектаў маладзёжнага грамадскага аб’яднання  «Гісторыка» (мультымедыйныя прэзентацыі):

  • конкурс дызайн эскізаў «РэтраПанарама – Мінск»
  • Беларускі архіў вуснай гісторыі

16.00 – прэзентацыя фільма «Restauratio», прысвечанага рэстаўрацыі Петрапаўлаўскай царквы

  • выступленне стваральнікаў фільма (рэж. Ю. Ігруша, А. Лосеў);
  • выступленне рэстаўратара творчай майстэрні «Басталія» Сарокі Ф. А.;
  • прагляд фільма «Restauratio»

16.30 – экскурсія па мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
17.00 – канцэрт у дворыку мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага гуртоў кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

arrow
arrow