Правілы паводзін у месцах масавага збору людзей
Нярэдка людзі трапляюць у натоўп з цікаўнасці: канцэрт на вольным паветры, мітынг ці шэсце, святкаванне перамогі футбольнай каманды прыцягваюць увагу. Часам сотні, а то і тысячы чалавек збіраюцца на абмежаванай тэрыторыі: плошчы, вуліцы, забаўляльных установах. Хочацца быць «у цэнтры падзей». Але не спяшайцеся! Натоўп і цісканіна могуць узнікнуць у метро, на рынках, стадыёнах, у чарзе. Чалавек можа апынуцца ў натоўпе наўмысна ці выпадкова. Незалежна ад гэтага ён падвяргае сябе сур'ёзнай небяспецы. У натоўпе людзі становяцца галоўнай крыніцай небяспекі адзін для аднаго. З мэтай зніжэння адмоўных наступстваў удзелу ў масавых мерапрыемствах неабходна ведаць і выконваць меры бяспекі.
- Паспрабуйце трымацца далей ад цэнтра натоўпу, а таксама ад шкляных вітрын, рашотак, платоў і іншых месцаў, дзе можна атрымаць траўму.
- Імкніцеся ўтрымаць раўнавагу і не зваліцца, а калі зваліліся, абараняйце галаву рукамі і спрабуйце неадкладна ўстаць. Для гэтага варта хутка падцягнуць да сябе ногі, згрупавацца і рыўком падняцца, выкарыстоўваючы рух натоўпу.
- Не спрабуйце знайсці і, тым больш, падняць рэчы, якія вы выпусцілі або страцілі, гэта практычна бескарысна і звязана з рызыкай для жыцця. Памятайце, што, не жадаючы раставацца з рэчамі, якія выносіць шчыльны паток, вы рызыкуеце атрымаць пералом або вывіх рукі, а даражэй здароўя нічога няма.
- Каб пазбегнуць выпадковага ўдушэння, зніміце гальштук, шалік, прыбярыце валасы пад паліто ці куртку. Зашпіліцеся, падцягніце пояс.
- Вызваліце рукі, яны павінны быць вольнымі, сагнутымі ў локцях і прыціснутымі да тулава.
- Прымайце ўдары і штуршкі на локці.
- Абараняйце дыяфрагму напругай рук.
- Не губляйце самавалодання, самае страшнае - паддацца паніцы і стаць часткай натоўпу.
- Старайцеся не раздражняцца, супакоіць людзей, якія знаходзяцца ў паніцы - яны шкодзяць сабе і навакольным, не стварайце вакол сябе напружаную атмасферу.
Маскоўскі РАНС