adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Творчы конкурс эскізных праектаў спецыяльнага прыза і макета дыплома лаўрэата рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва”

11.11.2016
З 4 лістапада па 8 снежня 2016 года праводзіцца творчы конкурс эскізных праектаў спецыяльнага прыза і макета дыплома лаўрэата рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва”.

Заяўкі і конкурсныя матэрыялы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 лістапада 2016 года.

Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу размешчана у раздзеле “Конкурсы і мерапрыемствы”.
arrow
arrow