adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Беларусі аб'яўлены адкрыты конкурс на вытворчасць фільмаў для дзяцей і юнацтва.

09.11.2016
Заяўкі можна падаць да 4 снежня.

Адбор заявак на конкурс кінапраектаў праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках. Паводле ўмоў удзелу ў конкурсе, інфармацыя аб якім размешчана на афіцыйным сайце ведамства, плануецца запуск ігравога фільма працягласцю 100 мінут і тэлевізійнай версіі ў фармаце 2 серыі па 52 мінуты. Фінансаванне закупкі будзе праводзіцца з рэспубліканскага бюджэту ў снежні бягучага года.

Вытворцам фільма (прадзюсарам) або адным з вытворцаў фільма (прадзюсараў) павінна выступаць юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, атрымальнікам сродкаў пры гэтым - рэзідэнт краіны. Работы і паслугі па вытворчасці фільма павінны ажыццяўляць рэзідэнты Беларусі на яе тэрыторыі (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў Беларусі не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі). Неабходным патрабаваннем таксама з'яўляецца наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне кінематаграфіі не менш за 5 гадоў.

Склад здымачнай групы фарміруецца не менш як на 70 працэнтаў з грамадзян Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі). Акрамя таго, прэтэндэнты на ўдзел у адкрытым конкурсе кінапраектаў павінны мець у наяўнасці ўласныя фінансавыя і (або) прыцягнутыя кадравыя і матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці, неабходныя для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння. Конкурсная прапанова прэтэндэнтаў на дзяржпадтрымку павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма; сінопсіс другой і наступных серый фільма; копію аўтарскага дагавора з аўтарам сцэнарыя фільма; копіі дагавораў з аўтарамі фільма на стварэнне фільма; папярэдні разлік кошту фільма, у тым ліку з пазначэннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку; план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу трох гадоў з моманту яго стварэння; дакументальнае пацвярджэнне намеру сувытворцаў удзельнічаць у вытворчасці фільма або магчымасць удзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц і інш. Конкурсныя прапановы прэтэндэнты могуць накіраваць на папяровым носьбіце ў Міністэрства культуры (у 5 экзэмплярах) з паметкай "на конкурс", а таксама падаць у электронным выглядзе, размясціўшы яе на афіцыйным сайце.

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Мінкультуры (http://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/)
arrow
arrow