adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У лістападзе 2017 г. працягваецца правядзенне мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі»

01.11.2017
У лістападзе 2017 г. працягваецца правядзенне мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі», асноўная мэта якога – арганізацыя культурнага адпачынку і эстэтычнае выхаванне сельскага насельніцтва, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры і мастацтва, далучэнне да прафесійнага майстэрства сельскіх жыхароў.

У шэрагу населеных пунктах адбудуцца канцэртныя праграмы з удзелам прафесійных калектываў і выканаўцаў.

Так, 3 лістапада ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці выступіць арт-група «Беларусы»; 17 лістапада ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці – Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева; 18 лістапада ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці – Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» і Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў; 19 лістапада ў Свіславіцкім раёне Гродзенскай вобласці – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь мужчынская вокальная група «Чысты голас».

У рамках фестывалю адбудуцца выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
arrow
arrow