adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з нагоды Дня работнікаў культуры

08.10.2021
Дарагія сябры, калегі!

Дазвольце выказаць вам словы ўдзячнасці, падзякі і глыбокай павагі з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры.

Выкладчыкі навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк і клубных устаноў, артысты і музыканты, мастакі і пісьменнікі, кіраўнікі творчых калектываў – усе вы сваёй штодзённай актыўнай працай садзейнічаеце захаванню і прымнажэнню нацыянальна-культурнага патэнцыялу нашага народа, яго гістарычнай памяці і самабытнасці.

Культура Беларусі мае глыбокія традыцыі, яна заснавана на гуманістычных каштоўнасцях, і гэтыя каштоўнасці заўсёды дапамагалі беларускаму народу не памыліцца ў сваім выбары, не здрадзіць сваім ідэалам. Культура з'яўляецца тым спрадвечным сэнсам, які засцерагае і аб'ядноўвае нацыю, дае ёй магутныя стваральныя сілы і добрыя эмоцыі.  

У нас таленавітая, выдатная моладзь, для творчай рэалізацыі і раскрыцця патэнцыялу якой наша краіна стварыла ўсе ўмовы. Будзем і надалей падтрымліваць яе. 

Шчыра віншую ўсіх вас са святам. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай творчай энэргіі і стваральнай працы на карысць нашай краіны Рэспублікі Беларусь. Са святам!
arrow
arrow