Віцебская абласная філармонія 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень музыкі, адкрые новы сезон канцэртам сімфанічнага аркестра
Сваім выступленнем парадуе публіку сімфанічны аркестр філармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага. Калектыў - фаварыт віцебскага слухача, асабліва запатрабаваны летнія канцэрты ў фармаце open air. "Адметнай асаблівасцю стане ўдзел у канцэрце адоранай моладзі Віцебшчыны. Гэта юная піяністка Марыя Скарынава (ёй 12 гадоў), флейтыст Аляксандр Ермакоў (12 гадоў). Таксама выступяць Сяргей Пенкін, арганістка Кацярына Іванова, якія выкладаюць у Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя Салярцінскага. Узрост удзельнікаў - ад 12 да 30 гадоў", - адзначыў Уладзімір Бабарыка.
У праграме вечара - творы Іаганеса Брамса, Каміля Сен-Санса, Антаніна Дворжака, Аляксандра Гільмана, Алека Роўлі і Яўгена Магаліфа. Арган будзе гучаць разам з аркестрам.
У новым сезоне калектыў віцебскай філармоніі будзе прадаўжаць дарыць публіцы ўзоры лепшай класічнай музыкі, па магчымасці запрашаць таленавітых музыкантаў з-за мяжы, арганізуюць праекты для дзяцей і будучых мам. У снежні, калі пандэмія не зменіць планы, маюць намер правесці традыцыйны Міжнародны музычны фестываль імя Салярцінскага.