adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Вынікі першага конкурснага этапу Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

03.08.2017


У перыяд з 17 па 22 лістапада 2017 года ў г. Бабруйску будзе праходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. У адпаведнасці з новым фарматам фэсту, рэпертуарная афіша фарміруецца з лепшых спектакляў бягучага тэатральнага сезону, пастаўленых па творах беларускіх драматургаў у наступных конкурсных праграмах: «Спектакль тэатра драмы» і «Эксперымент». У кожнай конкурснай праграме могуць быць прадстаўлена да 6 спектакляў.
27 ліпеня 2017 года на пасяджэнні экспертнай адборачнай камісіі па выніках таемнага галасавання удзельнікамі другога конкурснага этапу Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча абраныя:
У конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы»:
«Пясняр» (аўтар В.Дранько-Майсюк, рэжысёр В.Еранькова) ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага”;
«Карона з кахання» (аўтар А.Дзялендзік, рэжысёр В.Расстрыжанкоў) ДУ «Мінскі абласны драматычны тэатр» г.Маладзечна;
«Кропкі на часовай восі» (аўтар Дз.Багаслаўскі, рэжысёр Т.Траяновіч) УК «Магілёўскі абласны тэатр ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча» г.Бабруйск;
«Тарас на Парнасе» (аўтар С.Кавалёў, рэжысёр - В.Сявец) ДУК «Слонімскі драматычны тэатр»;
«Сіндром Медэі» (аўтар Ю.Чарняўская, рэжысёр К.Аверкава) ДУ «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»;
«Кар'ера доктара Рауса» (аўтар В.Марціновіч, рэжысёр А.Гарцуеў) ДУ «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі».
У конкурснай праграме «Эксперымент»:
«Опіум» (аўтар В.Каралёў, рэжысёр А.Марчанка) ПТВУК «Центр визуальных и исполнительских искусств «АРТ Корпорейшн»;
«Ладдзя Роспачы» (аўтар У.Караткевіч, рэжысёр А.Ляляўскі) ДУ «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек»;
«Камедыя Юдзіфі» (аўтар С.Кавалёў, рэжысёр А.Жугжда) ДУК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абластны тэатр лялек”;
«Скарына» (аўтар М.Руткоўскі, рэжысёр С.Варнас) ДУК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр»;
«Сіняя-сіняя» (аўтар У.Караткевіч, рэжысёр І.Казакоў) УК «Магілёўскі абласны тэатр лялек»;
«Поле» (аўтар П.Пражко, рэжысёр Дз.Ваўкастрэлаў) незалежная тэатральная група з Санкт-Пецярбурга «тэатр post».

arrow
arrow