XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Фестывалю не трэба хаваць свой узрост - рыхтуемся да 30+1. Тры дзясяткі гадоў - дастатковы тэрмін для таго, каб заявіць аб сабе, дамагчыся прызнання, увасобіць мары і закахаць у сябе! З 1992 года «Славянскі базар у Віцебску» нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям'ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў. Вакол галоўнай культурнай падзеі Беларусі заўсёды кіпяць страсці, ходзяць чуткі, вядуцца размовы, але кожны раз фестывальныя афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі, зоркі злятаюцца (і з'язджаюцца) у Віцебск, а гасцінная сцэна аб'ядноўвае цэлыя народы!
І вось, фестываль уступае ў новую эпоху – застаючыся маладым, сучасным і любiмым, дадае адзін год. 30+1 – гэта ўсё тыя ж мудрасць, вопыт, непахіснасць традыцый з такім жа юнацкім запалам, палаючымі вачыма і імкненнем да дасканаласці!
У гэты раз самая цікавая частка 2022 выпадае на шэсць цёплых (вельмі спадзяемся) летніх вечароў - 13, 14 (адкрыццё), 15, 16, 17 (закрыццё), 18 ліпеня. Ужо прадчуваем, як на шматлікіх пляцоўках праходзяць любімыя і легендарныя праекты, без якіх немагчыма ўявіць фестываль, выступаюць артысты першай велічыні, спаборнічаюць канкурсанты, а ўвесь горад ператвараецца ў адно суцэльнае свята.
Падрабязнасці на http://fest-sbv.by і па тэлефонах у Віцебску: 129, +375 (212) 62-65-91, +375 (33) 39-79-129.