Зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Асмалоўкі
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2018 г. № 68 зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску.
Згодна з названым праектам квартал у межах вуліц М. Багдановіча – Кісялёва – Куйбышава – Камуністычная ў г. Мінску (Асмалоўка) знаходзіцца на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага і сёмага рэжымаў утрымання.
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 220 м у Балтыйскай сістэме вышынь;
узвядзенне прыбудоў да будынкаў па вул. Чычэрына, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14;
па вул. Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39;
па вул. Куйбышава, 23, 25, 27, 29;
па вул. Камуністычнай, 22, 26, 28;
узвядзенне прыбудоў да збудавання паміж будынкам па вул. Камуністычнай, 20 і будынкам па вул. Камуністычнай, 22;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў па вул. Чычэрына, 7, 8, 9, 10, 12, 13, 14;
па вул. Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39;
па вул. Куйбышава, 23, 25, 27, 29;
па вул. Камуністычнай, 22, 26, 28;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў збудавання паміж будынкам па вул. Камуністычнай, 20 і будынкам па вул. Камуністычнай, 22;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні без узвядзення агароджы, якая была страчана з боку вуліц;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў не вышэй за адзнаку 226 м у Балтыйскай сістэме вышынь;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Пашкевіч, 5,
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання рэкамендуецца знос ці нейтралізацыя дысгарманічных пабудоў, размешчаных на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камуністычная – вул. Чычэрына – вул. Пашкевіч – вул. М. Багдановіча.
Работы на тэрыторыі праекта зон аховы павінны ажыццяўляцца згодна з яго рэгламентамі.
Квартал у межах вуліц М. Багдановіча – Кісялёва – Куйбышава – Камуністычная ў г. Мінску (Асмалоўка) не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і не адзначаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.