adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Кінавідэапракаты

Аб Савеце кіраўнікоў кінапракатных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый) з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, створаным пры Міністэрстве культуры ў мэтах вывучэння праблемных пытанняў дзейнасці кінавідэапракатных арганізацый, выпрацоўцы прапаноў па іх вырашэнні, а таксама ўдасканаленні дзейнасці па распаўсюджванню і паказу фільмаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сваю дзейнасць Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый ажыццяўляе з сакавіка 2021 года. Каардынацыя дзейнасці Савета кіраўнікоў кінапракатных арганізацый ускладзена на аддзел па кінематаграфіі Міністэрства культуры. Пасяджэнні праводзяцца адзін раз у квартал. За перыяд з сакавіка па снежань 2021 года адбылося 3 пасяджэнні.

Асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны на пасяджэннях:

  • падрыхтоўка да правядзення калегіі Міністэрства культуры па пытанні аналізу работы кінапракатных арганізацый;
  • выпрацоўка прапаноў па эфектыўнай дзейнасці кінапракатных арганізацый і рацыянальнаму выкарыстанню грашовых сродкаў;
  • устанаўленне надбаўкі за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні ў рабоце, складанасць і напружанасць працы ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2019 г. № 32 «Аб аплаце працы работнікаў у сферы культуры»;
  • рэалізацыя планаў мерапрыемстваў па інфармацыйна-рэкламным суправаджэнні паказу беларускіх фільмаў, праведзеных у розныя перыяды, прадугледзеўшы правядзенне перадсеансавых мерапрыемстваў, прыцягненне кіназнаўцаў, стваральнікаў фільмаў;
  • правядзенне практыкаарыентаваных семінараў у рэгіёнах і іншае.

Акрамя таго, прадстаўнікі Савета кіраўнікоў кінапракатных арганізацый запрашаюцца на пасяджэнні камісіі па прыёмцы фільмаў для абмеркавання і прыняцця рашэння аб пракаце новых фільмаў.


Савет кіраўнікоў кінапракатных арганізацый пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Грамада

Валерый Іванавіч

-

першы намеснік Міністра культуры, старшыня

Аляксей

Юрый Мар'янавіч

-

генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднакінавідэапракат»

Бажкоў

Сяргей Аляксандравіч

-

дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат»

Багачоў

Сяргей Аляксандравіч

-

генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама

Дарашкевіч

Таццяна Іосіфаўна

-

генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»

Лаўрыненка

Аляксандр Леанідавіч

-

генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомелькінавідэапракат»

Нікіціна

Ганна Уладзіміраўна

-

галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі, сакратар

Панамарова

Кацярына Валер'еўна

-

начальнік аддзела па кінематаграфіі, намеснік старшыні

Сялюк

Дзмітрый Арсенцьевіч

-

генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблкінавідэапракат»

Скалабан

Павел Вітальевіч

-

генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама


Палажэнне аб Савеце кіраўнікоў кінавідэапракатных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь


Звесткі аб стане кінавідэапракатных арганізацый Рэспублікі Беларусь

Задачы арганізацыі кінаабслугоўвання насельніцтва і развіцця дзяржаўнай сеткі месц паказу фільмаў ускладзены на камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Заснавальнікамі кінапрадпрыемстваў з'яўляюцца ўпраўленні культуры абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці са статутамі кінапрадпрыемствы дзейнічаюць на прынцыпах гаспадарчага разліку, асноўным паказчыкам фінансава-гаспадарчай дзейнасці з'яўляецца атрыманне прыбытку.

Разам з тым, дзейнасць кінапрадпрыемстваў з'яўляецца сацыяльна-арыентаванай і накіравана:

на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па забяспечанасці аграгарадкоў паслугамі кінапаказу;

на наяўнасць у рэпертуары фільмаў, накіраваных на патрыятычнае, маральнае, прававое выхаванне насельніцтва.

Сацыяльна-палітычны аспект функцыянавання кінапрадпрыемстваў становіцца асабліва актуальным, гэтаму напрамку работы Міністэрства культуры ўдзяляе асаблівую ўвагу.

Па стане 1 лютага 2022 года ў дзяржаўнай кінасетцы Рэспублікі Беларусь функцыянуюць 85 стацыянарных кінатэатраў:

  • у Брэсцкай вобласці - 14;
  • у Віцебскай вобласці - 7;
  • у Гомельскай вобласці - 17;
  • Гродзенскай - 9;
  • Мінскай - 14;
  • Магілёўскай - 11;
  • у г. Мінску - 13.

Колькасць месцаў у глядзельных залах - 65 408, з іх у сельскіх населеных пунктах - 30 349. Колькасць кінаабсталявання для паказу кінафільмаў складае 600 адзінак, з іх у сельскіх населеных пунктах - 308. Колькасць кінасеансаў за 2022 склала - 217 215.

arrow
arrow