Аб Савеце па развіццю кінематаграфіі
Для стварэння сучаснай і прывабнай для масавага гледача кінапрадукцыі, у тым ліку на нацыянальную, ваенную і патрыятычную тэматыку, а таксама забеспячэння незалежнай экспертнай ацэнкі будучых фільмаў з улікам іх творчага патэнцыялу, сацыяльнай значнасці і эканамічна абгрунтаваных затрат на вытворчасць, сфарміраваны Савет па развіццю кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Савет).
У кампетэнцыю Савета ўваходзіць вызначэнне прыярытэтных тэм для вытворчасці фільмаў, разгляд заявак дзяржаўных арганізацый кінематаграфіі для атрымання субсідыі на вытворчасць фільмаў, кансультацыі па пытаннях вытворчасці, паказу, пракату і распаўсюджвання беларускіх фільмаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Таксама члены Савета прыцягваюцца ў якасці экспертаў пры разглядзе і ацэнцы прапаноў удзельнікаў у рамках конкурсных працэдур дзяржаўных закупак на аказанне паслуг па вытворчасці фільмаў.
За перыяд кастрычнік - снежань 2021 года Саветам праведзена 7 пасяджэнняў, падчас якіх было разгледжана 37 кінапраектаў, у тым ліку: па фільмах у ігравой форме - 19, па фільмах у неігравой форме - 12, па фільмах у анімацыйнай форме - 6. З іх 21 кінапраект прапанаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» (далей - кінастудыя), 16 кінапраектаў разгледжана ў рамках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама паступіўшымi падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіцца кіраўніцтвам Міністэрствам культуры.
Па выніках работы Савета на кінастудыі запушчаны ў вытворчасць 4 фільмы ў ігравой форме: нацыянальны фільм «Мы адзіныя», прысвечаны падзеям міжваеннага перыяду 1921–1939 гг.; сумесны беларуска-узбекскі фільм «Казбек», пра героя Савецкага Саюза, разведчыка беларускай партызанскай брыгады «Чэкіст» Мамадалі Топвалдыеве; сумесны беларуска-расійскі фільм для сямейнага прагляду - камедыйная меладрама «Аліўе»; сумесны беларуска-расійскі фільм на навагоднюю тэматыку «Навагодні экспрэс».
У адпаведнасці з кампетэнцыяй Саветам вызначаны пералік прыярытэтных тэм для вытворчасці фільмаў на 2022-2025 гады, які ў бліжэйшы час будзе зацверджаны загадам Міністэрства культуры; адобраны і рэкамендаваны для ўключэння ў тэматычны план вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры наступныя кінапраекты (на 2022–2023 гг.): фільм у ігравой форме паводле аднайменнага твора У.Караткевіча «Чорны замак Альшанскі»; фільмы ў анімацыйнай форме для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі: пазнавальна-навучальныя фільмы – «Дзідзі-2», «Дзіцячы альбом XXI стагоддзе», «Тошка і яго сябры. Паламаная рэальнасць», альманах дэбютных работ маладых рэжысёраў-аніматараў «Навагодні калейдаскоп»; фільмы ў неігравой форме: «Беларускі мультык», прысвечаны 50-годдзю беларускай анімацыі; «Краіна выратаванага волата», фільм на экалагічную тэматыку; фільм «Калі жыццё бяжыць не па каляіне» на сацыяльную тэматыку.
Склад Савета па развіццю кінематаграфіі
ЯФРЭМАЎ Аляксандр Васільевіч
|
- |
мастацкі кіраўнік Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра» РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», кінарэжысёр-пастаноўшчык мастацкага кіно, народны артыст Беларусі (старшыня Савета)
|
ГРАМАДА Валерый Іванавіч |
- |
Першы намеснік Міністра культуры (намеснік старшыні Савета)
|
ВАСІЛЬЕЎ
|
- |
старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў», заслужаны дзеяч мастацтваў
|
ГРЫЦКОВА Рэната Віктараўна
|
- |
прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», мастацкі кіраўнік курса
|
ДЗМІТРАЧЭНКА Валерый Віктаравіч |
- |
прадзюсар, заснавальнік ТАА «Кінакампанія «Дэмарш-фільм»
|
ДАРАШКЕВІЧ Таццяна Іосіфаўна
|
- |
генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»
|
ДУБІЦКІ Уладзіслаў Уладзіміравіч |
- |
загадчык аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз моладзі»
|
ЗАЛУЖНЫ Валянцін Іванавіч |
- |
сцэнарыст, член РГА «Беларускі саюз кінематаграфістаў»
|
ЗІГМАНТОВІЧ Алена Аляксандраўна |
- |
намеснік начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры (сакратар Савета)
|
КАРАЧЭЎСКІ Уладзімір Міхайлавіч |
- |
генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»
|
КАРПІЛАВА Антаніна Аляксееўна |
- |
загадчык аддзела экранных мастацтваў філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
|
ПАЛЯКОВА-МАКЕЙ Вера Аляксандраўна |
- |
намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно», актрыса тэатра і кіно
|
ПАНАМАРОВА Кацярына Валер'еўна |
- |
начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры
|
РАКОВІЧ Аляксей Уладзіміравіч |
- |
рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства
|
СІЛЬВАНОВІЧ Алег Ігаравіч |
- |
дацэнт кафедры менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў факультэта экранных мастацтваў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», кандыдат мастацтвазнаўства
|
ТУРАВА Алена Віктараўна
|
- |
сцэнарыст, кінарэжысёр анімацыйнага кіно |
ШПРЫГАЎ Глеб Валер'евіч |
- |
прадзюсар, сцэнарыст, генеральны дырэктар ТАА «Калекцыя Кіно»
|