...Наперадзе - год дракона!..
У крайні працоўны дзень 2023 года Міністр культуры душэўна павіншаваў калектыў супрацоўнікаў з надыходзячым зімовым святам:
"..Хай для ўсіх нас наступны год будзе паспяховым, добрым, прыгожым, энергічным і, самае галоўнае, дзейсным.
Мы з вамі - сфера культуры заўсёды працуем на вынік, а ён бачны ўсім без выключэння. Мы з вамі знаходзімся на ўвазе... і ў нечым на перадавой!
Згуртаванасці нам, сілы духу, крэпасці! Няхай усё задуманае ў надыходзячым годзе абавязкова спраўдзіцца ў Міністэрстве культуры і, вядома ж, у вашых родных і блізкіх людзей. Тых, хто знаходзіцца побач кожны дзень, з дня ў дзень... Няхай радуюць поспехамі, сваім дабрабытам і ўвагай у адносінах да вас!
З надыходзячым Новым годам!
Поспехаў, удачы і ўсяго вам самага-самага добрага і светлага!"
А яшчэ Анатоль Мечыслававіч сумесна з Ліліяй Аляксандраўнай Ешмантовіч - прадстаўніком прафсаюзнай арганізацыі ад нашага ведамства, падвялі вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожванне кабінета і ўручылі ганаровыя ўзнагароды за перамогу самым крэатыўным удзельнікам!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)