adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

18 ліпеня Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі наведаў г. Хойнікі Гомельскай вобласці

21.07.2025

Рабочая паездка прайшла ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання.

У актавай зале філіяла "Цэнтр культуры г. Хойнікі" ДУК "Хойніцкі раённы Дом культуры" Міністр выступіў з дакладам па тэме "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні", затым адказаў на пытанні прысутных у зале.






У фае цэнтра культуры Руслан Іосіфавіч азнаёміўся з экспазіцыяй творчых дасягненняў г. Хойнікі, падрыхтаванай супрацоўнікамі ўстановы.



У Хойніцкім раённым выканаўчым камітэце Міністр культуры правёў "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян.

Затым Руслан Іосіфавіч наведаў Хойніцкі раённы краязнаўчы музей. Для кіраўніка ведамства была падрыхтавана экскурсія, у рамках якой Руслан Іосіфавіч азнаёміўся з музеем, які ўключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.




arrow
arrow