adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

18 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра адбылося ўрачыстае закрыццё юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску"

19.07.2016

Аляксей Грос стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Першае месца прысуджана выканаўцу з Казахстана Адаму. Другое падзялілі Элеанора Век'ё з Італіі і Анна Адабеску з Малдовы. Трэцяе заваявалі Андрыа Гвелісіяні з Грузіі і Анна Цімафей з Ізраіля. Спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" (за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы) удастоена канкурсантка з Чэхіі Міхаэла Гемратава.

Прэмія імя Уладзіміра Мулявіна, заснаваная Віцебскім аблвыканкамам, дасталася выканаўцу з Мексікі Хорхе Рамана. Усе ўдзельнікі фіналу ўдастоены звання лаўрэата. Узнагароджанне пераможцаў творчага спаборніцтва адбылося позна вечарам 18 ліпеня на сцэне Летняга

амфітэатра ў час канцэрта ўрачыстага закрыцця юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску". У канцэрце прынялі ўдзел Валерый Лявонцьеў, Алена Ваенга, Аляксандр Разенбаум, Дзіяна Арбеніна і група "Начныя снайперы", арт-група "Хор Турэцкага", Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Дзяржаўны ансамбль "Песняры", Аляксандр Рыбак і многія іншыя.

Гран-пры XIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" заваявала расіянка Настасся Гладзіліна. Першая прэмія, спецпрыз і дыплом лаўрэата (уладальніка І прэміі) прысуджаны беларусцы Настассі Жабко.

Нягледзячы на тое што форум урачыста закрыўся, у Віцебску яшчэ два дні будуць праходзіць фестывальныя мерапрыемствы.

Так, сёння ў Летнім амфітэатры адбудуцца два канцэрты: Аляксандр Разенбаум прадставіць праграму "Сябры і песні" і юбілейная праграма "Шансон ТБ - 10 гадоў". Гучным завяршэннем ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане канцэрт Дзіяны Арбенінай і групы "Начныя снайперы" ў Летнім амфітэатры 20 ліпеня.

arrow
arrow