18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў
Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У 2022 годзе ён пройдзе пад слоганам «Сіла музеяў».
Да святкавання міжнароднага дня музеяў прымеркавана акцыя «Ноч музеяў». Акцыя - адзіны дзень у годзе, калі музеі адчыняюць дзверы для гасцей у такі незвычайны час. Акцыя - гэта свята, ахутанае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі забаўкамі і яркімі ўражаннямі.
Сёлета «Ноч музеяў» адбудзецца 21-22 мая. Музеі прапануюць музычныя праграмы, квэсты і віктарыны, конкурсы і інтэрактывы, тэатральныя пастаноўкі і шмат іншага. Сачыце за афішамі музеяў і не прапусціце ўсё самае цікавае.