19 лістапада 2019 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адкрыўся Форум Міністраў культуры пад назвай “Культура і дзяржаўная палітыка ў інтэрэсах культурнага развіцця”
З урачыстым вітальным словам да удзельнікаў форума звярнулася Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле. У сваім выступе яна акцэнтавала ўвагу аб значнасці культуры і неабхаднасці захавання спадчыны. Варта адзначыць, што апошні раз Міністры культуры краін свету збіраліся 20 гадоў таму назад.
У мерапрыемстве бяруць удзел 140 краін і 90 Міністраў культуры свету, якія пазнаёмілі прысутных аб той рабоце, якая праводзіцца ў іх краіне ў галіне культуры, спадчыны і культурнай палітыкі. У рабоце форума прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На форуме, пад эгідай ЮНЕСКА будзе выпрацавана сумесная стратэгія дзеянняў у сферы культуры і спадчыны да 2030 года. Удзельнікі абмяркуюць як культура і спадчына можа існаваць у сучасных умовах урбанізацыі, сацыяльнай трансфармацыі і кліматычных змяненнях.
