21 мая ў г.Пномпене ў канцэртнай зале Чактомук адбылося адкрыццё Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа

Перад пачаткам канцэрту была адкрыта выстава Нацыянальнага гістарычнага музея «Беларусь і беларусы" і персанальная выстава беларускага мастака Васіля Ясюка.
Таксама плануецца правядзенне майстар-класаў Васіля Ясюка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па мастацтву. На адкрыцці Дзён культуры выступіў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, які ўзначальвае афіцыйную дэлегацыю Беларусі, і Міністр культуры і прыгожых мастацтваў Камбоджы Фоеурнг Сахона.
Адбылося выступленне танцавальнага калектыву Міністэрства культуры і прыгожых мастацтваў Каралеўства Камбоджа.
