adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

21 сакавіка адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаілам Яфімавічам Швыдкім

23.03.2023

На сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя кірункі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы, пытанні правядзення абменных культурных мерапрыемстваў.

Адбыўся абмен думкамі наконт важнасці работы з моладдзю, яе ўключэння ў значныя творчыя праекты.

Міхаіл Швыдкой выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле маладых беларускіх драматургаў у тэатральных фестывалях, якія праходзяць на тэрыторыі Расіі.

Так, сёлета з 24 мая па 8 кастрычніка ў г.Маскве пройдзе 16-й Міжнародны тэатральны фэст ім. А.П.Чэхава, у якім прымуць удзел тэатральныя дзеячы з Беларусі.

Са свайго боку, Анатоль Маркевіч у якасці яскравага прыкладу маладзёжнага супрацоўніцтва расказаў аб сумесным праекце «Цягнік памяці».

У 2022 годзе каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі і Расіі за 15 дзён наведалі знакавыя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, у гарадах Беларусі і Расіі, сустрэліся з ветэранамі, наведалі музеі, сталі ўдзельнікамі многіх асветных і культурных мерапрыемстваў.

Праект выклікаў вялікую цікавасць у моладзі, ён будзе працягнуты.

Плануецца, што ў 2023 годзе да беларуска-расійскай моладзі далучацца ўдзельнікі з Кыргызстана, Казахстана і Арменіі.

arrow
arrow