24 чэрвеня 2023 года Міністр культуры Анатоль Маркевіч правёў прамую тэлефонную лінію
Грамадзян цікавілі пытанні азелянення і захавання зялёных насаджэнняў у г.Мінску, уключэння ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, пытанні кінавытворчасці, захавання і рамонту аб'ектаў, якія адносяцца да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, іншыя актуальныя тэмы сферы культуры.
Усе пытанні разгледжаныя ў індывідуальным парадку. Асобныя з іх будуць прапрацаваныя дадаткова, дадзеныя адпаведныя даручэнні.